Удзел у цырымоніі адкрыцця ўзялі старшыня Полацкага раённага Савета дэпутатаў Іосіф Грыбовіч, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Каладынскі.
Дзяржаўнаму гандлёваму прадпрыемству ўдаецца годна канкурыраваць з буйнымі рытэйлерамі: з 2019 года кожныя паўгода адкрываюцца мадэрнізаваныя аб'екты. Фірмовы стыль палюбіўся палачанам, якія ўпэўнена робяць свой выбар на карысць утульнай хатняй крамы.
- Гэта шосты наш міні-маркет «Любімы» — адзначыла дырэктар ААТ «Полацк-гандаль» Алена Андрэева. - Мы пастараліся максімальна хутка завяршыць капітальны рамонт, каб жыхары гэтага мікрараёна не адчувалі дыскамфорт, а рабілі неабходныя пакупкі каля свайго дома. Спадзяемся, што ён прыйдзецца па душы пакупнікам і зойме годнае месца ў сферы рознічнага гандлю нашага горада.
Яшчэ да адкрыцця палачане сталі збірацца ля крамы. І іх чаканні ў поўнай меры апраўдаліся! Стыльны дызайн, новае гандлёва-тэхналагічнае абсталяванне, вялікі выбар тавараў, зручны фармат самаабслугоўвання - улічаны ўсе патрабаванні і перавагі сучаснага пакупніка. На 82 кв. м (да рамонту было 62 кв.м) гандлёвай плошчы кампактна прадстаўлены стоадсоткавы асартымент «крамы каля дома».
— У новым міні-маркеце можна купіць усё неабходнае і нават больш. Мы пастараліся напоўніць краму самай запатрабаванай прадукцыяй, у тым ліку ўласнай вытворчасці. У хуткім часе тут з'явіцца і свежая выпечка, якую будуць вырабляць непасрэдна на тэрыторыі гандлёвай залы, - дадала Алена Анатольеўна.
Першую куплю здзейсніў Уладзіслаў Тарасенка, студэнт ляснога каледжа, які прызнаўся, што і раней быў пастаянным пакупніком былога магазіна №2 ААТ «Полацк-гандаль», які цяпер цалкам адпавядае сваёй назве. З першых хвілін працы ў «Любімым» стала шматлюдна, жыхары не хавалі радаснага здзіўлення і ахвотна дзяліліся прыемнымі эмоцыямі. Напрыклад, Таццяна Урсаева, нягледзячы на тое, што вымушана карыстацца інвалідным крэслам, папрасіла суседзяў яе прывезці ў новую краму, дзе пасля рамонту яна можа выбіраць тавар самастойна. Ды і пагутарыць з ранейшымі прадаўцамі заўсёды прыемна.
Адкрыццё міні-маркета «Любімы» ААТ «Полацк-гандаль», які працуе кругласутачна, стала па-сапраўднаму важнай падзеяй для мясцовых жыхароў і новым этапам у развіцці нашай, Полацкай, гандлёвай сеткі.
Фота Святланы Чаркоўскай.
Крыніца: pvestnik.by




















