Парушэнне гэтай пастановы цягне накладанне адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй або без канфіскацыі прылад рыбалоўства.
У выпадку здабычы рыбы ў забароненым месцы, парушальнікам будзе прад'яўлена шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, вылічаная ў трайным памеры за кожную незаконна здабытую асобіну рыбы. Калі шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, перавысіць 100 базавых велічынь, парушальнік можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па арт.281 КК Рэспублікі Беларусь.
Полацкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету (тэл. 77-43-27)