Гэты дзень - нагода нагадаць кожнаму з нас аб прыгажосці і разнастайнасці дзікай прыроды вакол, і аб тым значэнні, якое яна грае ў нашым жыцці. Прырода не толькі складаная і дзівосная, яна вельмі далікатная, і мае патрэбу ў нашай абароне. Шмат у чым - ад нас жа саміх.
Пераезд полацкіх кадэтаў на Верхні замак, дзе завяршаецца рэканструкцыя, плануюць на чэрвень-ліпень, каб наступны навучальны год сустрэць на новай базе. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар Полацкага кадэцкага вучылішча Станіслаў Красоўскі.
У Наваполацку ў палацы воднага спорту «Садко» прайшоў 42-гі Міжнародны турнір па плаванні, прысвечаны памяці першага дырэктара Полацкага НПЗ Алега Ктаторава. Больш за 450 хлопцаў з Беларусі і Расіі выйшлі на старт. Спартсмены Полацкай СДЮШАР прынялі ўдзел у прэстыжных спаборніцтвах і паказалі годныя вынікі.
Калі раней выпускны экзамен па гісторыі нашай краіны здавалі 11-класнікі, то ў гэтым навучальным годзе такая місія выпала тым, хто заканчвае 9-ы клас. Бацькі, даведаўшыся пра новаўвядзенне, пачалі трывожыцца: ці здольныя сучасныя 14-гадовыя школьнікі засвоіць вялікі аб'ём інфармацыі, арыентавацца па картах, супастаўляць падзеі і факты мінулага? Хваляванне зразумела: апошнія гады лічылася, што экзамен па гісторыі Беларусі для 9-класнікаў — задача залішне складаная. У сувязі з чым было вырашана перанесці экзамен на два гады раней? Па якіх крытэрах будуць ацэньвацца веды вучня і што сёння трэба распачаць школьнікам, каб прайсці важнае выпрабаванне на выдатна? Пра гэта ў інтэрв'ю аглядальніку «СГ» распавяла дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Гiнчук.
На базе аддзела ДАІ Полацкага РАУС адбылася рабочая нарада па пытаннях бяспекі аўтаперавозак пасажыраў.
Абмеркаванне праграмы палітычнай партыі «Белая Русь» будзе шырокім, масавым і шматмерным. Пра гэта журналістам заявіў старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», член Савета Рэспублікі Алег Раманаў перад пачаткам пасяджэння аргкамітэта па стварэнні партыі.
У 2023 годзе ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» працягвае рэалізацыю ўласнай праграмы фінансавай падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Прадуктовая лінейка прадстаўлена наступнымі прадуктамі:
У большасці выпадкаў будаўніцтва аб'ектаў звязана з выкананнем тых ці іншых земляных работ, неабходных для закладкі падмуркаў, правядзення водазабеспячэння, правядзення каналізацыі і іншых падземных камунікацый.
У дзень памяці прападобных айцоў, у подзвігу праззяўшых, Іверскай іконы Божай Маці, у Полацкай епархіі адбыўся XI з'езд праваслаўнай моладзі «Стрэчанскiя сустрэчы».
У самым разгары кампанія па дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў па падаходным падатку за 2022 год.