У Полацку абмеркавалі бяспеку аўтаперавозак пасажыраў

02.03.2023

На базе аддзела ДАІ Полацкага РАУС адбылася рабочая нарада па пытаннях бяспекі аўтаперавозак пасажыраў.

Удзел у абмеркаванні прыняў намеснік начальніка УДАІ Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Мальчэўскі, прадстаўнікі АДАІ Полацкага РАУС, транспартнай інспекцыі, а таксама арганізацый, якія ажыццяўляюць перавозку пасажыраў у рэгулярных і нерэгулярных зносінах.

- Сёння пытанне аб аказанні паслуг па перавозцы пасажыраў досыць актуальнае. Таму неабходнасць навядзення парадку ў гэтай сферы выклікана перш за ўсё забеспячэннем бяспекі аўтамабільных перавозак, павышэннем якасці аказваемых паслуг, — адзначыў Вячаслаў Мальчэўскі.

Галоўная мэта мерапрыемства - выпрацоўка агульных умоў і прапаноў па магчымасці паляпшэння якасці абслугоўвання насельніцтва.

https://www.pvestnik.by/?p=98024