Навіны рэгіёну

03.03.2023

У падатковай нагадалі аб правілах рэалізацыі кветак да 8 сакавіка

Фізічныя асобы маюць права без дзяржрэгістрацыі ў якасці суб'ектаў гаспадарання ажыццяўляць рэалізацыю на гандлёвых месцах і (або) у іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах прадукцыі кветкаводства, дэкаратыўных раслін, іх насення і расады.

03.03.2023

Палачане прынялі ўдзел у IV пленуме Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму

Учора ў Мінску прайшоў IV пленум Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Удзельнікі пасяджэння падвялі вынікі працы за 2022 год, і намецілі планы на 2023 год.

03.03.2023

У Полацку прайшоў навучальны семінар для старшыняў пярвічных прафсаюзных арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму

Праца прафсаюза ў значнай ступені залежыць ад прафесійнага ўзроўню старшыні прафсаюзнай арганізацыі і актыву, ад якасці іх падрыхтоўкі. Таму, для павышэння эфектыўнасці дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі і яе арыентацыі на далейшае развіццё, на базе Полацкага раённага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур прайшоў навучальны семінар для старшынь пярвічных прафсаюзных арганізацый Полацкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

03.03.2023

У Віцебску адкрылася выстава навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь інтэлектуальная»

Сёння ў Футбольным манежы Віцебска адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь інтэлектуальная».

03.03.2023

АДАІ Полацкага РАУС з 1 сакавіка праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ у перыяд правядзення вясновых палявых работ

ДАІ Полацкага РАУС з 1 сакавіка праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ у перыяд правядзення вясновых палявых работ па прычыне няспраўнасці трактарнай тэхнікі, прычэпаў і самаходных машын.

03.03.2023

3 сакавіка — Міжнародны дзень аховы здароўя вуха і слыху

3 сакавіка — Міжнародны дзень аховы здароўя вуха і слыху.

02.03.2023

«Мірная стваральная праца на карысць чыстай і зялёнай краіны!» У Беларусі стартаваў месячнік па навядзенні парадку на зямлі

Вясна - пара абнаўлення прыроды: з зямлі сыходзіць снег, ад лёду вызваляюцца рэкі і азёры, птушкі вяртаюцца з далёкіх краёў і пачынаюць будаваць ці аднаўляць свае гнёзды, зелянеюць лугі і гаі, з'яўляюцца далікатныя першыя кветкі.

02.03.2023

Полацкі РАУС інфармуе

Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Полацкага райвыканкама з 1 сакавіка 2023 года праводзяць рэгулярныя рэйдавыя мерапрыемствы па праверцы захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, выяўлення фактаў парушэнняў працоўнай дысцыпліны на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу і кантролю нясення службы вартавой аховай.