У самым разгары кампанія па дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў па падаходным падатку за 2022 год

01.03.2023

У самым разгары кампанія па дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў па падаходным падатку за 2022 год.

Калі Вы ў 2022 годзе атрымалі даходы ад продажу другой кватэры (дома, зямельнага ўчастка) на працягу пяці гадоў, ад продажу другога легкавога аўтамабіля на працягу каляндарнага года; даходы ў выглядзе падарункаў не ад блізкіх сваякоў у суме, якая перавышае 8078 руб., або даходы ад крыніц за межамі (з-за межаў) Рэспублікі Беларусь, не забудзьцеся прадставіць падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку з фізічных асоб не пазней 31 сакавіка 2023 года.

Дэкларацыю можна падаць праз Асабісты кабінет плацельшчыка ці на паперы. Падатковая інспекцыя ў Полацку працуе для Вас (г. Полацк вул.Свярдлова,9):

— у панядзелак і чацвер з 8.00 да 19.00 без абедзеннага перапынку;

— у іншыя працоўныя дні - з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00;

— у суботу 18 і 25 сакавіка 2023 года - з 9.00 да 13.00.

ЖЫВІЦЕ МУДРА! ПРАЦУЕЦЕ СУМЛЕННА!

https://www.pvestnik.by/?p=97968