Палачане заваявалі медалі на міжнародным турніры па плаванні

02.03.2023

У Наваполацку ў палацы воднага спорту «Садко» прайшоў 42-гі Міжнародны турнір па плаванні, прысвечаны памяці першага дырэктара Полацкага НПЗ Алега Ктаторава. Больш за 450 хлопцаў з Беларусі і Расіі выйшлі на старт. Спартсмены Полацкай СДЮШАР прынялі ўдзел у прэстыжных спаборніцтвах і паказалі годныя вынікі.

На дыстанцыі 200 метраў (вольны стыль) сярэбраны медаль заваяваў Андрэй Касценка.

На дыстанцыі 50 метраў (вольны стыль) бронзавым прызёрам стаў Ілля Буртыль .

Віншуем!

https://www.pvestnik.by/?p=98029