У Полацкім раёне ўстаноўлены новы датчык кантролю хуткасці з фіксацыяй парушэнняў

06.03.2023

У Полацкім раёне ўстаноўлены новы датчык кантролю хуткасці з фіксацыяй парушэнняў, які размешчаны на 52-м кіламетры аўтадарогі Р46 Лепель — Полацк — мяжа Расійскай Федэрацыі (Юхавічы).

Кіроўцы, якія дапусцілі перавышэнне хуткасці, пачнуць атрымліваць паведамленні пасля вынясення адпаведнай пастановы.

Хуткаснае абмежаванне на адрэзку - 70 км/г. Такі ліміт палічылі неабходным для бяспечнага руху.

https://www.pvestnik.by/?p=98160