Палачане прынялі ўдзел у IV пленуме Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму

03.03.2023

Учора ў Мінску прайшоў IV пленум Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Удзельнікі пасяджэння падвялі вынікі працы за 2022 год, і намецілі планы на 2023 год.

Сярод ганаровых гасцей Андрэй Кунцэвіч, першы намеснік міністра інфармацыі.

Справаздачны 2022 год для Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму быў адзначаны такімі мерапрыемствамі, як удзел у правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі, а таксама накіраванымі на згуртаванне і ўмацаванне адзінства грамадзянскай супольнасці, рэалізацыю ініцыятывы ФПБ «Мы разам – за Беларусь!», захаванне і ўмацаванне гістарычнай памяці, патрыятычнае выхаванне шляхам правядзення маштабнай работы ў працоўных калектывах, абнаўленне музейных экспазіцый, добраўпарадкаванне помнікаў і знакавых месцаў.

На асаблівым кантролі былі пытанні падаўжэння працоўных адносін пры працы па кантракце, афармлення працоўных адносін, перапрацоўцы, звышурочных работах, кампенсацыі за працу ў выхадныя і святочныя дні.

У 2022 годзе асаблівая ўвага надавалася павышэнню кампетэнцый грамадскіх інспектараў па ахове працы.

У завяршэнне пленума да прафактыву звярнуўся намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч. Прадстаўнік ведамства адзначыў, што інфармацыйная сфера, якую ён прадстаўляе, сёння працуе ўстойліва, у тым ліку дзякуючы актыўнай рабоце прафсаюзнай арганізацыі.

- Апошнія сацыялагічныя даследаванні паказваюць, што ў 2022 годзе ўзровень даверу да дзяржаўных медыя вырас амаль на 11%. Прыкметна вырасла ў параўнанні з 2021 годзе колькасць гледачоў беларускага тэлебачання. Плюс 16%. Атрымалася значна нарасціць аўдыторыю дзяржаўных СМІ ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах. Усе гэтыя факты кажуць пра тое, што ў беларускага гледача і чытача ёсць вялікі запыт на аб'ектыўную і праўдзівую інфармацыю, аўтарскую і аналітычную журналістыку, якая жыва рэагуе на актуальны інфармацыйны парадак дня і эфектыўна процідзейнічае розным фэйкам, – канстатаваў намеснік міністра.

Пасля заканчэння Пленума ўзнагародзілі прафсаюзных актывістаў. Сярод іх палачане. Граматай Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ўзнагароджана Надзея Калужонак, карэспандэнт інтэрнэт-рэсурсу ўстановы «Рэдакцыя газеты «Полацкі веснік», старшыня Полацкай раённай арганізацыі галіновага прафсаюза.

https://www.pvestnik.by/?p=98098