У Полацку прайшоў навучальны семінар для старшыняў пярвічных прафсаюзных арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму

03.03.2023

Праца прафсаюза ў значнай ступені залежыць ад прафесійнага ўзроўню старшыні прафсаюзнай арганізацыі і актыву, ад якасці іх падрыхтоўкі. Таму, для павышэння эфектыўнасці дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі і яе арыентацыі на далейшае развіццё, на базе Полацкага раённага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур прайшоў навучальны семінар для старшынь пярвічных прафсаюзных арганізацый Полацкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Сярод спікераў спецыялісты Віцебскай абласной арганізацыі БПРКІСТ: Алена Сабірава, старшыня, і Ірына Лебедзева, галоўны бухгалтар.

- Навучанне накіравана на павышэнне эфектыўнасці работы пярвічак і набыццё неабходных ведаў. Мы на рэгулярнай аснове выязджаем на раёны, тлумачым вядзенне справаводства, дапамагаем з дакументацыяй, сустракаемся з людзьмі, — пракаментавала Алена Аляксандраўна.

Навучанне закранала ўсе напрамкі прафсаюзнай дзейнасці: ад асноўных момантаў грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы, вядзення пратаколаў, афармлення іншых дакументаў да сацыяльнага партнёрства ў арганізацыях культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Ірына Анатольеўна, у сваю чаргу, распавяла аб асноўных нарматыўных прававых актах, якія рэгламентуюць дзейнасць першасных прафсаюзных арганізацый. Больш падрабязна яна спынілася на такіх пытаннях як складанне каштарысаў даходаў і расходаў прафсаюзнага бюджэту, на парадку прымянення стандарту наменклатуры і нарматываў выкарыстання членскіх прафсаюзных узносаў, дакументальнае афармленне матэрыяльнай дапамогі. Асобную ўвагу спікеры надалі пытанню - аб выкананні артыкула каштарысу даходаў і выдаткаў, як турысцка-экскурсійная дзейнасць.

Удзельнікі семінара абмяняліся думкамі па абмяркоўваемых пытаннях, абмеркавалі шляхі рэалізацыі праблемных пытанняў.

У завяршэнні семінара спецыялісты Віцебскай абласной арганізацыі БПРКІСТ больш дэталёва азнаёміліся з працай некалькіх першасных арганізацый.

Фота Надзеі КАЛУЖОНАК.

https://www.pvestnik.by/?p=98087