Прадстаўнікі прыватных медыцынскіх структур сустрэліся са старшынёй Полацкага райвыканкама

06.03.2023

Прадстаўнікі прыватных медыцынскіх структур сустрэліся са старшынёй Полацкага райвыканкама Ігарам Марковічам.

Гатовых да канструктыўнага дыялогу было нямала: экспарт прадастаўляемых паслуг у медыцынскай сферы пасля складанасцяў, выкліканых каранавіруснымі абмежаваннямі, вяртаецца да дапандэмійнага ўзроўню, таму ўзаемадзеянне як ніколі важна.

Інфармацыяй аб выкананні паказчыка экспарту медыцынскіх паслуг у Полацкай ЦДБ падзяліўся намеснік галоўнага ўрача Алег Барысаў. Ён паведаміў, што ў мінулым годзе адпаведныя даходы ва ўстанове аховы здароўя склалі звыш 46 тысяч беларускіх рублёў. Найбольш запатрабаванымі былі платныя лабараторныя даследаванні. Ахвотней за ўсіх на прапановы ўстановы аховы здароўя адгукаліся расiяне, літоўцы, украінцы. «Уведзены комплексныя пакеты аказання медыцынскай дапамогі, накіраваныя на дыягностыку пацыентаў у профільных аддзяленнях установы, — адзначыў Алег Барысаў. - Яны ўключаюць у сябе кансультацыі ўрачоў-спецыялістаў, функцыянальную, інструментальную і лабараторную дыягностыкі».

Шляхі супрацоўніцтва ўстаноў аховы здароўя і культуры пазначыла галоўны спецыяліст аддзела спорту і турызму Полацкага райвыканкама Святлана Чаркас. У прыватнасці, размова ішла аб дапамозе ў каардынацыі і планаванні работы з турыстычнымі суб'ектамі Полаччыны, узаемным размяшчэнні інфармацыйных матэрыялаў, магчымасцях бонусаў пры прадастаўленні паслуг. Аб размяшчэнні інфармацыі ў дадатку «Мой горад» інфармавала галоўны спецыяліст упраўлення эканомікі Полацкага райвыканкама Наталля Масленікава, аб стварэнні прафсаюзных пярвічак — старшыня Полацкага раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольга Захаранка.

Асаблівасці працы са справаздачнасцю па экспарце і імпарце паслуг удакладніла галоўны спецыяліст аддзела статыстыкі Полацкага раёна Ірына Рубіс.

Падчас сустрэчы размова ішла і аб выкананні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства ў арганізацыях аховы здароўя прыватнай формы ўласнасці Полацкага раёна. Галоўны ўрач Полацкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Міхаіл Гурыновіч адзначыў, што ў цэлым сітуацыя стабільная. Выпадкаў эпідэміялагічнага недабрабыту, звязаных з аказаннем медыцынскай дапамогі, а таксама скаргаў і зваротаў ад насельніцтва не зарэгістравана. Тым не менш пэўныя парушэнні ў асобных арганізацыях выяўлялі.

06 03 23 3 2

- Сістэма аховы здароўя ў Беларусі была і застаецца прыярытэтам. Нягледзячы на складанасці, нашы ўстановы годна вытрымалі «каранавірусны» ўдар, не спыняючы аказанне дапамогі насельніцтву, — адзначыла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Адзінцова. - Цяпер мы працуем у больш камфортных умовах. Тым не менш галоўнае — якасць паслуг, якія аказваюцца як дзяржаўнымі, так і прыватнымі ўстановамі аховы здароўя на Полаччыне. Гэтаму спрыяе і прыняты ў мінулым годзе Закон аб ліцэнзаванні. Далей дэпутат спынілася на нюансах гэтага Закона.

Прадпрымальнікі таксама выказаліся. Гаварылі пра многае: пра тое, што гэта першая за многія гады падобная сустрэча, у чым бачыцца заслуга кіраўніцтва раёна; пра гатоўнасць выконваць патрабаванні — ад санітарна-эпідэміялагічных да супрацьпажарных; асаблівасці атрымання ліцэнзіі для ажыццяўлення медыцынскай дзейнасці і іншае.

Установы прыватнай формы ўласнасці ўносяць асноўны ўклад у развіццё медыцынскага турызму. На іх долю прыпадае каля 85% экспарту медпаслуг.

Прагучалі прапановы, якія тычацца графіка работы прадпрыемстваў грамадскага харчавання і тураб'ектаў. «Пацыенты павінны пераканацца, што Полаччына гарантуе якасць як медыцынскіх паслуг, так і турыстычных. Вялікую ролю таксама адыгрывае сэрвіс, знешні выгляд устаноў — усё гэта, у канчатковым выніку, вызначае агульнае ўражанне», — падкрэсліў старшыня райвыканкама Ігар Марковіч.
Такі фармат узаемадзеяння будзе працягнуты. Наступная сустрэча намечана на бліжэйшы час, на гэты раз запросяць прадстаўнікоў прадпрыемстваў грамадскага харчавання горада.

Фота Віктара Чарняўскага.

https://www.pvestnik.by/?p=98155