Традыцыйнае велікоднае свята «Полацкі дабравест» сабрала ў зале гарадскога Палаца культуры шматлікіх жыхароў Полацка розных пакаленняў. Вялікдзень - любімае ўсімі свята, таму што прыносіць асаблівую ласку, ад якой душа адчувае незвычайную радасць.
Напярэдадні Дня Перамогі ў музеі баявой славы адкрылася новая экспазіцыя пад назвай «Друкаваны фронт».
У бягучым навучальным годзе школьнікі Віцебскай вобласці атрымалі 124 дыпломы на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. З гэтай нагоды ў канцэртнай зале "Віцебск" адбылося ўрачыстае ўшаноўванне пераможцаў.
Сяўба яравых культур у Беларусі праведзена на 1,849 млн га, што складае 74,4 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Адказны гаспадарскі падыход у рамках прававога поля дазваляе знаходзіць эфектыўныя рашэнні пытанняў, якія ўзнікаюць у розных сферах. У тым ліку ў такой важнай і шматкампанентнай, як жыллёва-камунальная гаспадарка.
Да рэспубліканскага лёгкаатлетычнага кроса, прысвечанага Дню Перамогі, які прайшоў 8 мая па ўсёй краіне, далучыліся і палачане.
«Дзякуй за мірнае жыццё!» — такія словы мы гаворым сёння ветэранам, якія мужна і стойка змагаліся за Перамогу.
Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікі тылу, жыхары Полацкага рэгіёна!
На пляцоўцы каля Палаца спорту ў Віцебску адбылася традыцыйная выстаўка-продаж "Вясновы карагод". Сваю прадукцыю прапанавалі 28 устаноў прафесійнай адукацыі і 10 аддзелаў па адукацыі вобласці. Жыхары і госці горада маглі набыць прадукцыю, вырабленую ва ўстановах прафесійнай адукацыі Віцебскай вобласці: вырабы з дрэва, абутак, швейныя тавары, сувеніры, саджанцы, насенне і інш.
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 мая 2021 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7277,9 млн у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.