Традыцыйная выстаўка-кірмаш «Вясновы карагод» прайшла ў Віцебску

12.05.2021

На пляцоўцы каля Палаца спорту ў Віцебску адбылася традыцыйная выстаўка-продаж "Вясновы карагод". Сваю прадукцыю прапанавалі 28 устаноў прафесійнай адукацыі і 10 аддзелаў па адукацыі вобласці. Жыхары і госці горада маглі набыць прадукцыю, вырабленую ва ўстановах прафесійнай адукацыі Віцебскай вобласці: вырабы з дрэва, абутак, швейныя тавары, сувеніры, саджанцы, насенне і інш.