Полацкія медыкі ўдастоены медаля рускай праваслаўнай царквы «Патрыяршая падзяка»

13.05.2021

Традыцыйнае велікоднае свята «Полацкі дабравест» сабрала ў зале гарадскога Палаца культуры шматлікіх жыхароў Полацка розных пакаленняў. Вялікдзень - любімае ўсімі свята, таму што прыносіць асаблівую ласку, ад якой душа адчувае незвычайную радасць.

На трохразовае прывітанне «Хрыстос уваскрэс!» епіскапа Полацкага і Глыбоцкага Ігната прысутныя дружна адказалі «Сапраўды ўваскрэс!», і атмасфера ў зале напоўнілася цеплынёй і добразычлівасцю.

Старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч адзначыў, што ўлада і царква адзіныя ў сваіх мэтах і задачах, галоўная з якіх — каб у нашай любімай Беларусі былі мір і згода. Ён пажадаў усім Божага блаславення, еўфрасіннеўскага заступніцтва і шчаслівага жыцця на старажытнай полацкай зямлі. Кіраўнік раёна ўручыў падарункі ў гонар Уваскрэсення Хрыстова Уладыку Ігнацію і старшыні Наваполацкага гарсавета дэпутатаў Алегу Буевічу.

На сцэне ўшаноўвалі палачан, якія ў перыяд пандэміі каранавіруснай інфекцыі праявілі ахвярнасць і прафесіяналізм у барацьбе са страшнай хваробай, рызыкавалі ўласным жыццём дзеля выратавання іншых. Епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнат паведаміў, што Найсвяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл ганараваў медалі Рускай Праваслаўнай Царквы «Патрыяршая падзяка» галоўнаму ўрачу ГУЗ «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца» Аляксандру Стому (на фота), намесніку галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Аляксеюя Аніськовічу, загадчыку Полацкай гарадской бальніцай №1 Жанне Канавалавай і галоўнай медыцынскай сястры Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы Юліi Каўнурка.

«Полацкі Дабравест» працягнуўся святочным канцэртам, у якім прынялі ўдзел лепшыя творчыя калектывы ўстаноў культуры Полацка і Полацкага раёна.

Крыніца: https://www.pvestnik.by/