Выхаванцаў аддзялення лёгкай атлетыкі Полацкай ДЮСШ, вучняў полацкіх школ і ўсіх палачан, якія пажадалі прыняць удзел у спартыўным мерапрыемстве, віталі намеснік старшыні Полацкага райвыканкама Святлана Валюшкіна і галоўны спецыяліст РК ГА «БРСМ» Марыя Лаханава.
Пасля агульнай размінкі на плошчы Свабоды заклік «Пабеглі за перамогу!» натхніў юных бегуноў на хуткае пераадоленне дыстанцыі. Ад прабежкі па праспекце Францішка Скарыны ў юных палачан загарэліся шчокі, усе фінішавалі ў прыўзнятым настроі. У забегу не было пераможцаў і пераможаных. Арганізатары кросу - аддзел спорту і турызму Полацкага райвыканкама і ФСК «Прыдзвінне» - дзякавалі за ўдзел усім, хто, перш за ўсё, перамог сябе, прыйшоўшы ў выхадны на гарадское мерапрыемства.
Пасля фінішу ўдзельнікі кросу паглядзелі гістарычную пластычную кампазіцыю «Памяці вартыя» ў выкананні навучэнцаў СШ № 14 і ўсклалі кветкі да помніка вызваліцелям Полацка.
Крыніца: https://www.pvestnik.by/