Дэлегацыю Узброеных Сіл Беларусі на чале з міністрам абароны Віктарам Хрэніным, якая знаходзіцца з афіцыйным візітам у Баку, прыняў прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны Беларусі.
У Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік калектыў аўтараў перадаў экзэмпляр археаграфічнага выдання "Кніга магістрата горада Полацка 1676 года" (у арыгінале на польскай "Księga magistratu miasta Połocka z 1676 roku"), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт музея-запаведніка.
ВУП Беларусі ў студзені - красавіку вырас на 2,5 працэнта ў параўнанні з узроўнем аналагічнага перыяду 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
15 мая амаль 200 кадэтаў Полацкага кадэцкага вучылішча напярэдадні 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны прынялі ўдзел у акцыі "Тут пачалася вайна". Курсанты наведалі мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой", усклалі кветкі каля Вечнага агню на плошчы Цырыманіялаў і прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным памяці загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Праект указа аб садоўніцкіх таварыствах вынесены на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
14 мая на базе Віцебскага маторарамонтнага завода прайшоў рэспубліканскі семінар-нарада па пытаннях падрыхтоўкі кормаўборачнай тэхнікі да нарыхтоўкі кармоў ураджаю 2021 года.
Замежныя інвестары ўклалі ў рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) у першым квартале 2021 года $3 млрд, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Выстава гендырэктара Нацыянальнага мастацкага музея, выпускніка і ганаровага прафесара Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава Уладзіміра Пракапцова "Майму Віцебску, маёй Alma mater" адкрылася 13 мая ў сценах мастацка-графічнага факультэта. Мерапрыемства стала часткай святкавання 110-годдзя ВДУ.
Беларусь у першым квартале 2021 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га на 19,5 працэнта да $10,3 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Выставки БЕЛАГРО, БЕЛФЕРМА и БЕЛПРОДУКТ пройдут с 1 по 5 июня 2021 г. выставочном центре Китайско-Белорусского индустриального парка «Великий Камень»