У сувязі з усталяваўшымся працяглым перыядам гарачага надвор'я і адкрыўшымся з 09 чэрвеня 2021 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці навігацыйным перыядам, якi дазваляе выкарыстанне маламерных судоў, дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах (ДIМС) заклікае выконваць устаноўленыя патрабаванні пры эксплуатацыі маламерных судоў і максімальна забяспечыць бяспеку іх выкарыстання.

У сувязі з устаноўленым 4-м класам пажарнай небяспекі ў лясах з 12 ліпеня 2021 года на тэрыторыі Полацкага раёна і г.Наваполацка ўстаноўлена забарона на наведванне лясоў і знаходжанне на тэрыторыі ляснога фонду грамадзян, уезд транспартных сродкаў.

У Віцебскай вобласці з 1 жніўня ўводзіцца мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы Беларусі ў пунктах пропуску.

У 2020-2021 г. вуліцы горада Полацка былі ўпрыгожаны больш чым 9000 новых саджанцаў кустоў і дрэў, якія так радуюць жыхароў, але з прычыны анамальнай спёкі маладыя саджанцы могуць усыхаць.

Аўторак, 13 ліпеня 2021 18:44

Пажары ў экасістэмах

Травяны пал - стыхійнае бедства для экасістэмы.

Традыцыйныя дні моладзі на юбілейным форуме мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдуць 16 і 17 ліпеня ў новым фармаце, цяпер гэта будзе фестываль маладзёжнай творчасці "Запальвае моладзь". Аб гэтым на брыфінгу паведаміў журналістам першы сакратар абласной арганізацыі БРСМ Уладзімір Бабічаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь у студзені - маі 2021 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га на 32,7 працэнта, да $18,066 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Панядзелак, 12 ліпеня 2021 16:38

Прамая тэлефонная лінія

13 ліпеня 2021 г. у Полацкім райвыканкаме з 11:00 да 12:30 адбудзецца прыём грамадзян (толькі па папярэднім запісе) і «прамая тэлефонная лінія» па тэлефоне 43 92 25 першага намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Валовіча Вадзіма Генадзьевіча.

Па дадзеных Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, у арганізацыях Віцебскай вобласці за I паўгоддзе 2021 года ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінула 8 чалавек (I паўгоддзе 2020 года - 8) і цяжкія вытворчыя траўмы атрымаў 31 чалавек (44). За дадзены справаздачны перыяд адзначаецца зніжэнне на 13 выпадкаў, якія прывялі да цяжкіх вытворчых траўм (зніжэнне на 29,5%).

У сувязі з прыняццем пастановы галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Расійскай Федэрацыі ад 2 лiпеня 2021 №17 зменены правілы ўезду замежных грамадзян на тэрыторыю Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

Старонка 451 з 644