"Грамадзянам дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Таджыкістана з 10 ліпеня, а грамадзянам Азербайджана, Малдовы, Узбекістана, Туркменістана - з 1 верасня пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Расійскай Федэрацыі неабходна будзе пацвердзіць наяўнасць адмоўнага выніку лабараторнага даследавання матэрыялу, адабранага не раней чым за тры каляндарныя днi да прыбыцця на тэрыторыю Расіі, на COVID-19 метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі (ПЦР) з выкарыстаннем мабільнага прыкладання "Падарожнічаю без COVID-19", - адзначылі ў прэс-службе.
У Мінтрансе просяць улічваць указаную інфармацыю пры планаванні паездак у Расiю.
Крыніца: https://www.belta.by