У Аршанскім раёне 27 ліпеня ўшаноўвалі першы экіпаж-тысячнік з гаспадаркі "Межава-Агра". Бацька і сын Валянцін і Уладзіслаў Лапцінскія першымі ў паўночным рэгіёне пераадолелі тысячны намалот збожжавых, удваіх яны працуюць ужо чацвёрты сезон. Таксама ў гэты дзень ушаноўвалі камбайнера Аляксея Капашылава з СВК "Ларынаўка".
Беларускія аграрыі намалацілі 2 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Віцебскім абласным клінічным цэнтры пульманалогіі і фтызіятрыі запусцілі новы камп'ютарны тамограф.
У Беларусі на сённяшні дзень дзейнічаюць забароны і абмежаванне на наведванне лясоў у 57 раёнах. Гэта вынікае з даных аператыўнай карты, размешчанай на сайце Мінлясгаса, паведамляе БЕЛТА.
Выязное пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі на тэму "Аб эфектыўнасці і выніках работы Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у першым паўгоддзі 2021 года" прайшло 23 ліпеня ва Ушачах.
Сума экспартных здзелак на Беларускай універсальнай таварнай біржы ў першым паўгоддзі дасягнула $369 млн, што на 80 працэнтаў больш за аналагічны паказчык мінулага года, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.
22 ліпеня старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла прыём грамадзян у Новалукомльскім гарвыканкаме.
У Беларусі скарэкціраваны парадак закупак тавараў, работ, паслуг за кошт уласных сродкаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 20 ліпеня 2021 года нумар 415, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Обальскі керамічны завод па дзяржпраграме інавацыйнага развіцця Беларусі плануе асвоіць выпуск новых відаў прадукцыі з палепшанымі спажывецкімі характарыстыкамі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы першага намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Андрэя Касоўскага з кіраўніцтвам прадпрыемства, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.