Захаваем зялёныя насаджэнні разам!

13.07.2021

У 2020-2021 г. вуліцы горада Полацка былі ўпрыгожаны больш чым 9000 новых саджанцаў кустоў і дрэў, якія так радуюць жыхароў, але з прычыны анамальнай спёкі маладыя саджанцы могуць усыхаць.

Кожны з нас можа ўнесці свой уклад у росквіт і азеляненне малой радзімы, ажыццявіўшы паліў зялёных насаджэнняў якія растуць у двары сваіх дамоў, алеях, парках. Усе неабыякавыя грамадзяне маюць магчымасць парадаваць жыватворнай вільгаццю расліны, якія ўпрыгожваюць наш гістарычны горад, двары сваіх дамоў, прыняць пасільны ўдзел у паліве зялёных насаджэнняў у мэтах папярэджання іх пашкоджання, іх гібелі.

Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам стварыць утульнасць у нашым горадзе.

Загадзя выказваем падзяку грамадзянам, якія адгукнуліся.

Наваполацкая інспекцыя ПРiАНС