Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёння ўказ нумар 283 аб прызнанні страціўшымі сілу ўказаў Прэзідэнта Беларусі. Дакумент прыняты ў мэтах прывядзення заканадаўства аб рэгуляванні фірменнага гандлю ў адпаведнасць з законам ад 4 студзеня 2021 года, якім унесены папраўкі ў закон "Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання ў Рэспубліцы Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дзяржаўнае аб'яднанне "Віцебскае ўпраўленне будаўніцтвам" плануе выйсці на рынак будаўнічых паслуг Пскоўскай вобласці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар аб'яднання Аляксей Гапоненка.

У Беларусі прыняты дадатковыя меры для развіцця рыбалоўнай гаспадаркі ў краіне. Адпаведны ўказ нумар 279 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Абноўлены офіс службы "Адно акно" пачаў працаваць у Наваполацку. Цяпер усе звароты грамадзян прымаюцца ў асобным памяшканні побач з гарвыканкамам.

Масавая ўборка збожжавых і зернебабовых культур пачалася ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь пашыраны пералік асоб, якім дазваляецца перасякаць мяжу ў перыяд COVID-19, а таксама паменшаны тэрмін самаізаляцыі пры ўездзе ў краіну. Змены ў пастанову ўрада №624 «Аб мерах па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыйнага захворвання» уступіла ў сілу 17 ліпеня.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2020 г. № 482 з 1 ліпеня бягучага года змяняюцца падыходы па прэміраванні работнікаў бюджэтных арганізацый.

У Віцебску завяршаецца рэканструкцыя вуліцы Гагарына. Вуліца важная для абласнога цэнтра, паколькі з'яўляецца прадаўжэннем рэспубліканскай магістралі Р112. Да пачатку рэканструкцыі яна была перагружана транспартнымі патокамі, не адпавядала сучасным патрабаванням бяспекі дарожнага руху, патрабавалася добраўпарадкаванне.

ВУП Беларусі ў першым паўгоддзі вырас на 3,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Старонка 449 з 644