Выязны прыём грамадзян правядзе міністр культуры Анатоль Маркевіч 5 жніўня ў Оршы, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.
Беларускія аграрыі намалацілі больш за 3,7 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паважаныя абітурыенты 2021 года і іх бацькі, у аграрных ВНУ засталіся вакантныя бюджэтныя і мэтавыя месцы:
З 8 ліпеня 2021 г. уступілі ў сілу палажэнні артыкула 19 новай рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2014 г. № 128-З «Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання» (далей - Закон), якiм устаноўлены патрабаванні да заключэння і выканання дагавораў, якія прадугледжваюць пастаўкі харчовых тавараў.
Батутыст Іван Літвіновіч, які заваяваў залаты медаль на Алімпіядзе ў Токіа, 3 жніўня прыехаў у Віцебск. Каля цэнтра па скачках на батуце Іван сустрэўся з віцябчанамі.
У адпаведнасці з праграмай візіту начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Казахстана Мурат Бектанаў разам з дэлегацыяй наведаў прадпрыемствы Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, дзе азнаёміўся з лінейкай прадукцыі ваеннага прызначэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Аддзел унутраных спраў Полацкага райвыканкама інфармуе: з 03 па 06 жніўня 2021 года органамі ўнутраных спраў праводзіцца асноўны этап спецыяльнага комплексу мерапрыемстваў «Побыт», накіраваны на прафілактыку злачынстваў і правапарушэнняў супраць жыцця і здароўя грамадзян, якія здзяйсняюцца ў сферы сямейна-бытавых адносін.
Рашэннем Полацкага раённага Савета дэпутатаў ад 09.07.2021 №198 вызначаны парадак прадастаўлення аднаразовай матэрыяльнай дапамогі (далей — матэрыяльная дапамога) да навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш непаўналетніх дзяцей.
Зусім нядаўна, каб адправіцца на цягніку ў Вялікія Лукі ці Варшаву, мы прыходзілі на чыгуначны вакзал у цэнтры Полацка (на жаль, цяперашняя эпідэмічная сітуацыя ўнесла свае карэктывы). А вось 100 гадоў таму для гэтага прыйшлося б паехаць у Громы - на Мікалаеўскі вакзал.
Каб атрымаць вызваленне ад падаткаў (падаходны, адзіны) пры рэалізацыі прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, неабходна мець даведку мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, якая пацвярджае, што такая прадукцыя выраблена плацельшчыкам і (або) асобамі, якія складаюцца з ім у адносінах блізкага сваяцтва, апекуна, папячыцеля і падапечнага, на прадастаўленым названым асобам зямельным участку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і зарэгістраваным у БТІ для адпаведных мэт (вядзенне падсобнай гаспадаркі, садоўніцтва і т.п.). Такая даведка павінна быць строга вызначанай формы (форма зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2010 №1935).