Каб атрымаць вызваленне ад падаткаў (падаходны, адзіны) пры рэалізацыі прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, неабходна мець даведку мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, якая пацвярджае, што такая прадукцыя выраблена плацельшчыкам і (або) асобамі, якія складаюцца з ім у адносінах блізкага сваяцтва, апекуна, папячыцеля і падапечнага, на прадастаўленым названым асобам зямельным участку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і зарэгістраваным у БТІ для адпаведных мэт (вядзенне падсобнай гаспадаркі, садоўніцтва і т.п.). Такая даведка павінна быць строга вызначанай формы (форма зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2010 №1935).
Адзначым, што для льгатавання прадукцыі пчалярства разам з даведкай альбо замест яе неабходна мець ветэрынарна-санітарны пашпарт пчальніка і (або) пасведчанне, аформленае на падставе гэтага пашпарта.
Для атрымання даведкі неабходна звярнуцца з заявай у выканкам па месцы знаходжання зямельнага ўчастка. Звяртайце ўвагу на правільнае запаўненне ўсіх яе рэквізітаў (пералік прадукцыі, асоб, якія яе вырабілі). Захоўваеце паказаную даведку ў месцах рэалізацыі прадукцыі!