Вакантныя бюджэтныя месцы ў аграрных ВНУ

04.08.2021

Паважаныя абітурыенты 2021 года і іх бацькі, у аграрных ВНУ засталіся вакантныя бюджэтныя і мэтавыя месцы:

- ва УА «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія» па спецыяльнасцях «Плодаагародніцтва» і «Заатэхнія» (абітурыенты павінны мець сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання па хіміі і біялогіі ад 7 балаў і вышэй);

- ва УА «Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» па спецыяльнасці «Заатэхнія» (абітурыенты павінны мець сертыфікаты цэнтралізаванага тэставання па хіміі і біялогіі ад 7 балаў і вышэй);

- ва УА «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт» па спецыяльнасцях «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці» і «Рамонтна-абслугоўваючая вытворчасць у сельскай гаспадарцы» (абітурыенты павінны мець сертыфікаты цэнтралізаванага тэставання па матэматыцы і фізіцы ад 7 балаў і вышэй).

Прыём дакументаў будзе праводзіцца па 7 жніўня 2021 г.

Для заключэння дагавораў на мэтавую падрыхтоўку спецыялістаў вы можаце звяртацца па адрасе: г.Полацк, вул. Талстога, 6, каб. 229.