Рашэннем Полацкага раённага Савета дэпутатаў вызначаны парадак прадастаўлення матэрыяльнай дапамогі да новага навучальнага года

03.08.2021

Рашэннем Полацкага раённага Савета дэпутатаў ад 09.07.2021 №198 вызначаны парадак прадастаўлення аднаразовай матэрыяльнай дапамогі (далей — матэрыяльная дапамога) да навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш непаўналетніх дзяцей.

Выплата матэрыяльнай дапамогі будзе праводзіцца ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Полацкага райвыканкама маці (мачысе) або бацьку (айчыму) у поўнай сям'і, бацьку ў няпоўнай сям'і, усынавіцелю (удачарыцелю), апекуну (папячыцелю) у адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы іх жыхарства на тэрыторыі г. Полацка або Полацкага раёна, незалежна ад месца фактычнага пражывання сям'і і месца навучання дзяцей, якія выхоўваюцца ў такой сям'і, па заяўнічым прынцыпе, у памеры 80 рублёў на кожнага навучэнца, навучаемага ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) шляхам:

- залічэння на ўкладныя рахункі ў ЦБП №216 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Полацку - для грамадзян, зарэгістраваных на тэрыторыі г. Полацка;

- залічэння на ўкладныя рахункі ў ЦБП №216 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Полацку альбо шляхам пералічэння грашовых сродкаў праз аддзяленні паштовай сувязі Полацкага РВПС - для грамадзян, зарэгістраваных на тэрыторыі Полацкага раёна.

Матэрыяльная дапамога будзе выплачвацца шматдзетным сем'ям без уліку іх даходаў і незалежна ад атрымання матэрыяльнай дапамогі да новага навучальнага года з іншых крыніц. Для выплаты матэрыяльнай дапамогі неабходна прадаставіць наступныя дакументы:

• асабістую заяву на аказанне матэрыяльнай дапамогі;

* дакумент, які сведчыць асобу, і копіі старонак 30-31, 32-33 і старонкі з адзнакай аб рэгістрацыі (для пашпарта);

* пасведчаннi аб нараджэнні дзяцей (і іх ксеракопіі);

* даведку аб месцы жыхарства і складзе сям'і (на кожнага з бацькоў, усынавіцеля (удачарыцеля), апекуна, папячыцеля);

* даведкі, якія пацвярджаюць навучанне ва ўстановах адукацыі. Заяўнікам, у якіх дзеці ідуць у 1, 10 класы, неабходна прадаставіць даведку аб залічэнні дзіцяці ва ўстанову адукацыі;

* пры неабходнасці іншыя дакументы, якія пацвярджаюць права на аказанне матэрыяльнай дапамогі;

* выпіску з укладнога рахунку, адкрытага ў цэнтры банкаўскіх паслуг №216 ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» з указаннем нумара рахунку і аддзялення цэнтра банкаўскіх паслуг.

Важна: прыём дакументаў ажыццяўляецца тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Полацкага раёна з 12 ліпеня па 17 верасня 2021 года па адрасе: г. Полацк, вул.Ф. Скарыны, 12, каб. №7 (тэлефон 46-11-58) штодня з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00, Выхадныя - субота, нядзеля.

https://www.pvestnik.by/