У Беларусі намалочана больш за 5 млн т збожжа новага ўраджаю. Мінская і Брэсцкая вобласці намалацілі па 1 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Грамадзянам, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС у 1986-1989 гадах, але не прайшлі перарэгістрацыю пасведчанняў старога ўзору ў 2012 годзе, неабходна прыбыць у ваенны камісарыят Полацкага, Расонскага раёнаў і г. Наваполацка для афармлення дакументаў на атрыманне пасведчання новага ўзору з мэтай атрымання льгот у адпаведнасці Законам РБ ад 6 студзеня 2009 г. №9-З «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый».
Усе жадаючыя могуць звярнуцца да іх па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў.
Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Полацкага райвыканкама (далей – упраўленне) інфармуе, што 20 жніўня 2021 года ў 16.00 у малой зале Полацкага райвыканкама (г.Полацк, вул. Талстога, 6, каб. 212) адбудзецца пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ўпраўлення.
ААТ "Віцебскі камбінат шаўковых тканін" выставіла на аўкцыён асноўны вытворчы корпус з пачатковай цаной продажу амаль Br2,8 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім філіяле РУП "Інстытут нерухомай маёмасці і ацэнкі", які выступае арганізатарам таргоў.
Урад унёс змяненні ў дзяржаўнае забеспячэнне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама ўтрыманне дзяцей у сацыяльна-педагагічных цэнтрах, спецыяльных навучальна-выхаваўчых установах, спецыяльных лячэбна-выхаваўчых установах, прыёмніках-размеркавальніках для непаўналетніх. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 жніўня 2021 года нумар 452, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
ААТ "Віцязь" увяло ў эксплуатацыю новую лінію па вытворчасці тэлевізараў вялікіх дыяганалей, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар прадпрыемства Генадзь Азараў.
Беларусь у студзені-чэрвені 2021 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года на 32,7 працэнта да $22,062 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
13-15 жніўня ў сувязі з правядзеннем раённага маладзёжнага турыстычнага злёту, прысвечанага Году народнага адзінства, берагавая тэрыторыя возера Суя Полацкага раёна (пляж «Залатыя пяскі») зачынены для адпачываючых.
З 10 па 14 жніўня 2021 на тэрыторыі г. Полацка і Полацкага раёна будзе праводзіцца Комплекс дадатковых мер, накіраваных на папярэджанне супрацьпраўных паводзін грамадзян, у рамках якога праваахоўнікі правядуць рэйдавыя мерапрыемствы па праверцы месцаў, у якіх збіраецца антыграмадскі элемент, маршруты патрулявання будуць набліжаны да піцейных устаноў, месцаў масавага адпачынку грамадзян, не застануцца без увагі і праблемныя сем'і, а таксама тыя сем'і, у якіх дзеці прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, таксама асаблівая ўвага будзе нададзена асобам, раней судзімым, схільным да паўторнага здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў.