Пантонны мост праз раку Заходняя Дзвіна ў Наваполацку - адзіны такі шлях у горадзе - часова закрылі.

Прадпрыемства ТАА "Альянс пласт" у Віцебску, якое займаецца выпускам пластыкавай тары, за 11 месяцаў 2021 года павялічыла аб'ём экспарту на 30 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У месяц прадпрыемства выпускае больш за 50 млн вырабаў. Прадукцыя пастаўляецца прыкладна ў 40 краін блізкага і далёкага замежжа.

Арганізацыі Мінлясгаса з пачатку года пабудавалі 19 новых лесагаспадарчых дарог, агульная працягласць аб'ектаў склала 101,347 км, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

У Полацку працягваюцца мерапрыемствы ў межах акцыі «Апавяшчальнік у кожны дом». Гэтым разам ратавальнікі наведалі жыхароў рэгіёна, якія пражываюць у Гомельскім сельскім савеце, а таксама мікрараёне Марыненка.

У Віцебскім дзяржаўным індустрыяльна-тэхналагічным каледжы распрацавалі і пачалі пашыў спецыяльных масак, якія будуць насіць удзельнікі абласнога карнавальнага балю. Акрамя таго, тут рыхтуюць да афармлення фотазоны карнавала, шыюць навагоднія сувеніры.

Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч 7 снежня сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Джанітай Абейвікрэмай Ліянаге. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У перадсвяточныя снежаньскія выхадныя ў Музеі беларускага кнігадрукавання адкрыецца «Музейная майстэрня», паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік.

Наступіла зіма, і аматары рыбалкі спяшаюцца на вадаёмы. Штогод ім даводзіцца інфармацыя аб тым, што выхад на ваду ў пачатку зімы нясе за сабой небяспеку, бо лёд яшчэ не стаў моцным.

Старонка 411 з 644