У цяперашні час лёд досыць далікатны з-за асаблівасцяў надвор'я падчас яго станаўлення. Структура яго неаднастайная і можна праваліцца нават на лёдзе дастатковай таўшчыні.
Падчас ледаставу, да дасягнення таўшчыні лёду 7 см, а таксама ў перыяд інтэнсіўнага раставання і разбурэння выхад на лёд забараняецца. Падчас падлёднай рыбалкі не рэкамендуецца прабіваць шмат лунак на блізкай адлегласці, скакаць і бегаць па лёдзе, збірацца вялікімі групамі.
Кожнаму рыбалову пры выхадзе на падлёдную рыбалку рэкамендуецца мець з сабой выратавальную камізэльку і ліну (вяроўку) даўжынёй 15-20 м з пятлёй на адным канцы і грузам вагой 400-500 грамаў — на другім.
Праваліўшыся пад лёд, чалавеку варта дзейнічаць хутка і рашуча: кінуць у бок берага замацаваную на поясе ліну, шырока раскінуць рукі ў бакі абзы лёду і без рэзкіх рухаў старацца выбрацца на трывалы лёд, а затым, лежачы на жываце ці спіне, рухацца ў бок берага, адначасова заклікаючы аб дапамозе.
Пры аказанні дапамогі праваліўшамуся пад лёд варта выкарыстоўваць лесвіцы, дошкі, жэрдкі, вяроўкі і іншыя падручныя сродкі шляхам іх падачы пацярпеламу, пры гэтым набліжацца да яго варта лежачы і паўзком, пажадана абапіраючыся на прадметы, якія павялічваюць плошчу апоры. Калі ратавальнікаў двое або некалькі, то лепш утварыць ланцужок, утрымліваючы адзін аднаго за ногі.
Калі вы ўбачылі, што чалавек праваліўся пад лёд, неадкладна паведаміце аб гэтым па тэлефонах 101 або 112. Прафесійныя ратавальнікі прыедуць на месца і будуць гатовы да любой сітуацыі. Добра, калі чалавек праяўляе гераізм, але трэба ведаць меру.