Пантонны мост праз раку Заходняя Дзвіна ў Наваполацку часова закрылі

09.12.2021

Пантонны мост праз раку Заходняя Дзвіна ў Наваполацку - адзіны такі шлях у горадзе - часова закрылі.

Такое рашэнне было прынята з-за пагодных умоў.

Нагадаем:

18 чэрвеня адзіны ў Наваполацку мост праз Заходнюю Дзвіну закрылі на рэканструкцыю. Мост быў пабудаваны ў 1962 годзе і ўжо двойчы рамантаваўся - у 2000-м і 2018-м. Ён звязваў дзве часткі горада, значна скарачаючы шлях і пешаходам, і аўтатранспарту. Бліжэйшая ж пераправа праз Заходнюю Дзвіну знаходзіцца ў дзесяці кіламетрах – у Полацку.

https://www.pvestnik.by/?p=80867