На гандлёвых аб'ектах Полацка і Наваполацка цана на навагоднюю прыгажуню стартуе з 11,5 рублёў (усе цэны з ПДВ). Столькі каштуе дрэва вышынёй да 1м. У 14,5 рублёў ацэньваецца елка або хвоя вышынёй ад 1м да 2м, а за дрэва вышынёй ад 2 да 3 м прыйдзецца заплаціць ужо 21 рубель.