У Віцебскім дзяржаўным індустрыяльна-тэхналагічным каледжы распрацавалі і пачалі пашыў спецыяльных масак, якія будуць насіць удзельнікі абласнога карнавальнага балю. Акрамя таго, тут рыхтуюць да афармлення фотазоны карнавала, шыюць навагоднія сувеніры.