Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч 22 снежня правёў кансультацыі паміж МЗС з першым намеснікам міністра замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Лэ Юйчэнам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
У Віцебскай вобласці ёлачныя кірмашы разгарнуліся з 20 снежня. Лясгасы паўночнага рэгіёна на перадсвяточных ёлачных базарах плануюць рэалізаваць каля 30 тыс. навагодніх дрэў.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Цярэнцьеў 20 снежня сустрэўся з кіраўніцтвам егіпецкай кампаніі Sakkal Trading. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Егіпце.
Узорная цыркавая студыя "Арэна" гарадскога палаца культуры "Орша" ў наступным годзе адзначыць 40-годдзе. Заслужаны аматарскі калектыў неаднаразова станавіўся пераможцам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў цыркавога мастацтва.
Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў студзені-лістападзе пабудавалі 43,7 тыс. новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 3 757,6 тыс. кв.м жылля, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У Віцебску прайшоў абласны баль навучэнцаў каледжаў і студэнтаў ВНУ, ён сабраў амаль 90 прадстаўнікоў таленавітай моладзі з усёй вобласці.
ВУП Беларусі ў студзені - лістападзе вырас на 2,3 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У аршанскім Палацы культуры 17-18 снежня адбудзецца ІІ Рэспубліканскае свята-конкурс цыркавога мастацтва "Арэна-2021", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.
Аб'ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі ў студзені - лістападзе склаў Br139,8 млрд, або ў супастаўных цэнах 106,7 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2020 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
15 снежня на сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў зацверджана на пасадзе старшыні аблвыканкама кандыдатура Аляксандра Субоціна.