З 15 мая па 30 верасня ў Беларусі будзе дазволена паляванне на казулю .
На базе 103-й віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады прайшоў абласны этап рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні "Арляня".
Беларусь у студзені - сакавіку 2022 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2021-га на 4,8 працэнта - да $10,824 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Камісія Расійскай Федэрацыі па справах ЮНЕСКА сумесна з Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругай - Югрой праводзіць Міжнародны відэаконкурс «Этнакультурная спадчына і ахова навакольнага асяроддзя» і запрашаюць да ўдзелу асацыіраваныя школы ЮНЕСКА (АШЮ), а таксама школы-кандыдаты на ўступленне ў сетку АШЮ з краін СНД, школы, якія рэалізуюць праекты ў галінах аховы прыроды, экалогіі, захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны («жывой культуры»), устойлівага развіцця для ўдзелу, у тым ліку з Беларусі.
Напярэдадні Міжнароднага дня сям'і член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня абласнога камітэта прафсаюзаў Юрый Дзяркач павіншаваў восем сем'яў, у якіх нядаўна нарадзіліся трэція па ліку дзеці. Традыцыйнае ўшаноўванне напярэдадні свята сям'і прайшло ў абласным клінічным радзільным доме.
Беларусь і Ніжагародская вобласць маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Мінпрама Алег Слепчанка.
Яркія, маляўнічыя і, здавалася б, зусім бяскрыўдныя надзіманыя батуты... Рэдкі дзіця можа спакойна прайсці міма такой забаўкі. Але акрамя станоўчых эмоцый менавіта на надзіманых атракцыёнах дзеці атрымліваюць сур'ёзныя траўмы.
З 25 сакавіка 2022 года згодна з Распараджэннем "Аб дадатковых мерах па папярэджанні крадзяжоў вырабаў з чорных і каляровых металаў, а таксама ўстанаўленні асоб, якія іх учынілі" на тэрыторыі Полацкага раёна і г. Полацка праходзяць мерапрыемствы, накіраваныя на атрыманне інфармацыі аб асобах, якія збываюць чорныя і каляровыя металы, якія ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з нарыхтоўкай і рэалізацыяй металаў і вырабаў з іх.
Урад вызначыў лаўрэатаў прэміі за дасягненні ў галіне якасці 2021 года. Сярод лаўрэатаў за дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці вырабляемай прадукцыі, аказваемых паслуг або выконваемых работ, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту званне лаўрэата прысуджана ААТ "Віцебскія дываны".
Глебу пад сяўбу яравых культур падрыхтавалі на 1830,7 тыс. га (82,4 працэнта плана). У бягучым годзе гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 2221,9 тыс. га.