Сувязі Крыма і Беларусі ніколі не перарываліся, а цяпер могуць яшчэ больш умацавацца, асабліва ў эканамічнай, транспартнай і турыстычнай сферах. Такое меркаванне 24 мая на сустрэчы з кіраўніцтвам Віцебскай вобласці выказаў намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Крым - пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Крым пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі Георгій Мурадаў.
Беларуская экспазіцыя прадстаўлена на 30-й міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы-форуме "Газ. Нафта. Тэхналогіі", якая праходзіць 24-27 мая ва Уфе, паведамілі БЕЛТА ў "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Кірмашовы гандаль фізічнымі асобамі ва ўстаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах хлебабулачнымі і кандытарскімі вырабамі, гатовай кулінарнай прадукцыяй, а таксама прадукцыяй кветкаводства, дэкаратыўнымі раслінамі, іх насеннем і расадай ажыццяўляецца з выплатай адзінага падатку.
Падатковая інспекцыя нагадвае індывідуальным прадпрымальнікам і арганізацыям, што гандаль нехарчовымі таварамі на кірмашах і гандлёвых месцах на рынку ажыццяўляецца з выкарыстаннем касавага абсталявання!
Для рэалізацыі прадукцыі рамеснай дзейнасці (у тым ліку і ў «Горадзе майстроў») неабходна выплата збору за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці. У 2022 годзе стаўка збору складае 62 рублі (незалежна ад колькасці месяцаў працы ў годзе).
Падатковая інспекцыя нагадвае фізічным асобам, задэклараўшым атрыманыя ў 2021 годзе даходы (у тым ліку ад продажу маёмасці з-за мяжы, у выглядзе падарункаў), аб выплаце падаходнага падатка, вылічанага па прадстаўленых дэкларацыях па падаходным падатку, у тэрмін не пазней 1 чэрвеня 2022 года.
Тры новыя высокатэхналагічныя апараты УГД, якія нядаўна паступілі ў Віцебскі абласны дыягнастычны цэнтр (ВАДЦ), дадуць магчымасць пашырыць спектр УГД-даследаванняў і выяўляць анкалагічныя захворванні на першай стадыі.
Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 15 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.