26 мая старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла асабісты прыём грамадзян у Віцебску.

У Беларусі завяршаецца сяўба проса, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Каля 150 удзельнікаў з усёй вобласці сабраліся на тэрыторыі турысцка-аздараўленчага комплекса «Лосвіда» ў Гарадоцкім раёне, дзе 2 дні маладыя людзі прымуць удзел у розных мерапрыемствах, у тым ліку пад лозунгам #Трудкрут. Сярод удзельнікаў і прадстаўнікі полацкай моладзі - медыцынскі атрад «Медык» Полацкага медыцынскага каледжа ім. З. Тусналобавай-Марчанка. Акрамя камандзіраў, камісараў і байцоў студэнцкіх атрадаў у адкрыцці трэцяга працоўнага семестра прынялі ўдзел і «ветэраны», якія падзяліліся з хлопцамі сваім вопытам і раскажуць, з чаго пачынаўся студатрадаўскі рух на Віцебшчыне.

Чацвер, 26 мая 2022 10:29

Інфармацыйнае пiсьмо

"Аб падрыхтоўцы электра-, цеплаўстановак і сетак энергазабеспячэння арганізацый, а таксама сістэм унутранага газазабеспячэння, дымавыдалення і вентыляцыі шматкватэрных жылых дамоў да работы ў асенне-зімовы перыяд 2022/2023 года"

У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (АМЦНТ) адбылося адкрыццё выставы народных майстроў Докшыцкага раёна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Міністэрства прамысловасці Беларусі будзе супрацоўнічаць з Кітайскай гандлёвай палатай па імпарце і экспарце машынабудаўнічай і электроннай прадукцыі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар Мінпрама Алег Слепчанка.

Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў пры садзейнічанні Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь 31 мая 2022 г. у 10:00 гадзін плануецца арганізацыя ў рэжыме анлайн прамых перамоў патэнцыйных пастаўшчыкоў - суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з ААТ «БМЗ - кіруючая кампанія холдынгу «БМК» аб пастаўках прадукцыі, прадстаўленай у пераліках прадукцыі, якая рэкамендуецца да засваення малому і сярэдняму бізнесу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Старонка 366 з 644