Беларускія прадпрыемствы лёгкай прамысловасці прэзентуюць свой патэнцыял ва Узбекістане, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Беллегпрам" Марына Васькевіч.
25 красавіка ў віцебскай сярэдняй школе нумар 12 намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка правёў урок памяці, прысвечаны 77-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Пасол Беларусі ў Малдове Анатоль Калінін сустрэўся са старшынёй групы дружбы з Беларуссю ў малдаўскім парламенце Аленай Беляковай. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім пасольстве ў Малдове.
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з працоўным калектывам ААТ "Нафтан".
Беларусь і Рэспубліка Чувашыя абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі і ІТ-тэхналогій, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.
Полацкая ГЭС, размешчаная на Заходняй Дзвіне прыкладна за 11 км вышэй па цячэнні ад Полацка, уведзена ў эксплуатацыю 30 чэрвеня 2017 года. Гадавая праектная выпрацоўка Полацкай ГЭС складае 112,2 млн кВт·годз, што дае магчымасць эканоміць для нашай рэспублікі 35,1 тыс. т у.п. за год.
У Беларусі пачалі сяўбу кукурузы. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
20 красавіка старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін наведаў ААТ "Полацк-Шкловалакно", дзе азнаёміўся з работай прадпрыемства.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрый Кальцоў сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Ірана Алі Багеры Кані. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Сяўба збожжавых ідзе ва ўнітарным прадпрыемстве "Вядзерава" Бешанковіцкага раёна. На 19 красавіка тут засеяна больш як палова ўсіх плошчаў. Усяго ў бягучым годзе гаспадарцы неабходна засеяць 1182 га збожжавымі і зернебабовымі.