Міжнародны відэаконкурс «Этнакультурная спадчына і ахова навакольнага асяроддзя»

13.05.2022

Камісія Расійскай Федэрацыі па справах ЮНЕСКА сумесна з Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругай - Югрой праводзіць Міжнародны  відэаконкурс «Этнакультурная спадчына і ахова навакольнага асяроддзя» і запрашаюць да ўдзелу асацыіраваныя школы ЮНЕСКА (АШЮ), а таксама школы-кандыдаты на ўступленне ў сетку АШЮ з краін СНД, школы, якія рэалізуюць праекты ў галінах аховы прыроды, экалогіі, захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны («жывой культуры»), устойлівага развіцця для ўдзелу, у тым ліку з Беларусі.

Тэрмін правядзення конкурсу - з 21 мая па 6 кастрычніка 2022 года.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў пройдзе 6 кастрычніка 2022 г. у Сусветны дзень аховы месцаў пражывання.

У адпаведнасці з  Палажэннем аб конкурсе для ўдзелу неабходна прадставіць відэаролік на рускай або англійскай мовах па наступных намінацыях:

  • «Захаваем рэкі» (валанцёрства ў сферы захавання і прадухілення забруджвання рэк і іх берагоў);
  • Об-Іртышскі басейн: моладзь вывучае і захоўвае прыродную і культурную спадчыну ў рэгіёнах вялікіх рэк свету» (валанцёрства ў сферы захавання і прадухілення забруджвання рэк Об-Іртышскага басейна і іх берагоў);
  • «Жывая планета» (праекты ў сферы аховы прыроды, устойлівага развіцця);
  • «Мы разам» (міжнароднае ўзаемадзеянне ў рэалізацыі экалагічных праектаў);
  • «Культура рэгіёнаў вялікіх рэк» (праекты па захаванні аб'ектаў культурнай спадчыны);
  • «Сад сяброўства» (праекты па пытаннях экалогіі, аднаўленні і захаванні лясоў);
  • «Захаванне самабытнасці этнакультурнай спадчыны ў сучасных умовах» (праекты па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны, «жывая культура»).
  • «Рака жыцця» (валанцёрства па захаванні і прадухіленні забруджвання вялікіх рэк свету і іх берагоў, праекты ў сферы аховы прыроды, устойлівага развіцця);
  • «Этнакультурная спадчына як каштоўнасць у жыцці глабалізуемага грамадства» (праекты па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны, «жывая культура»).

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 15 верасня г.г. па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. (у копіі  – Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.).

Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.