Сенатар павіншаваў восем віцебскіх сем'яў з нараджэннем трэцяга дзіцяці

13.05.2022

Напярэдадні Міжнароднага дня сям'і член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня абласнога камітэта прафсаюзаў Юрый Дзяркач павіншаваў восем сем'яў, у якіх нядаўна нарадзіліся трэція па ліку дзеці. Традыцыйнае ўшаноўванне напярэдадні свята сям'і прайшло ў абласным клінічным радзільным доме.