Пяць абласцей Беларусі завяршылі сяўбу ранніх яравых. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У суботу, 7 мая, ля памятнага знака "Полацк - геаграфічны цэнтр Еўропы" зноў прагучаць вершы над горадам.

Віцебская Дзяржаўтаінспекцыя звяртае  ўвагу аўтааматараў, што сёння, 5 траўня ў Полацкім раёне працуе мабільны датчык кантролю хуткасці.

Навучэнцы віцебскай гімназіі нумар 8 сумесна з ветэранамі вайны ў Афганістане заклалі яблыневы сад на тэрыторыі гімназіі.

Беларусь і Расія дамовіліся аб паглыбленні супрацоўніцтва ў вытворчасці лекпрэпаратаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы лабараторыі прафмайстэрства "Хірургічныя хваробы" Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (ВДМУ) накіравалі Br58 тыс. са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Лабараторыя з'явілася ў віцебскай медыцынскай ВНУ ў 2018 годзе. Тут займаюцца 45 студэнтаў старшых курсаў.

Беларускія аграрыі правялі сяўбу агароднінных культур на больш як 22 працэнтах плошчы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Віцебская вобласць прадставіць на рэспубліканскай прафсаюзнай выставе "Спадчына Беларусі" пячатку Ефрасінні Полацкай і стылізаваную мадэль друкарскага станка Францыска Скарыны. Аб гэтым журналістам на прэс-канферэнцыі расказаў старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Юрый Дзяркач, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі ў 2021 годзе выгадавана каля 15 тыс.т рыбы, расказала на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Барэйша, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

26 красавіка міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў прыняў удзел ва ўроку памяці "Нам гэты свет завешчана берагчы" ў СШ нумар 28 г.Віцебска, прысвечаны 77-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Старонка 374 з 644