Паляванне на гэту жывёлу адно з самых папулярных у Беларусі. У названы перыяд на працягу сутак дазволена здабываць дарослых самцоў, а таксама селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту. Паляванне дазволена ружэйным спосабам з засады, з падыходу. Прымяняецца наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў, гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, забяспечаных куляй або карцеччу, паляўнічыя лукі, якія павінны мець сілу нацяжэння не менш за 27 кг, і арбалеты .
Перад пачаткам палявання паляўнічым трэба звярнуць увагу, ці не скончыўся тэрмін дзеяння дзяржаўнага пасведчання на права палявання, ці ёсць сапраўдная квітанцыя аб выплаце дзяржаўнай пошліны на права палявання, ці працягнуты тэрмін дазволу на права захоўвання і нашэння зброі.
У выпадку незаконнай здабычы казулі надыходзіць крымінальная адказнасць па ч. 2 арт. 282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю складае 120 базавых велічынь або 3840 рублёў, парушальніку давядзецца кампенсаваць.
Калі Вы сталі сведкам парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, паведаміце ў Полацкую МРІ па тэлефоне 77-43-27.
Станіслаў Маркоўскі,
старэйшы дзяржаўны інспектар Полацкай МРІ.