Аграрыі Аршанскага раёна першымі ў Віцебскай вобласці намалацілі 100 тыс. т збожжа

23.08.2022

Першымі 100-тысячны рубеж па намалоце збожжа ў Віцебскай вобласці традыцыйна пераадолелі аграрыі Аршанскага раёна. Ушаноўвалі перадавікоў жніва на палях ААТ "Агракамбінат "Юбілейны". Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін павіншаваў хлебаробаў, падзякаваў ім за высокія вынікі, пажадаў плённай працы.