Першага трохтысячніка на збожжаўборцы ўшаноўвалі ў Віцебскай вобласці

22.08.2022

Механізатар УП "Рудакова" Валянцін Яшчанка першым у Віцебскай вобласці ўбраў 1 і 2 тыс. т збожжа, цяпер жа ўзяў новую планку 3 тыс. т. Сёння камбайнер зноў прымаў віншаванні ад старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна, старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалая Арлова, старшыні Віцебскага раённага выканаўчага камітэта Генадзя Сабыніча. Герою гарачай пары падзякавалі за ўпартую і дастойную працу, выказаўшы ўпэўненасць, што ў бліжэйшы час ён зноў пакажа лепшы вынік у паўночным рэгіёне.