Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Святлана Адзінцова прыняла ўдзел у пасяджэнні Экіманскага сельскага выканаўчага камітэта. У цэнтры ўвагі — бацькі, не здольныя належным чынам выконваць свае абавязкі.

Якім будзе для насельніцтва і суб'ектаў гаспадарання нашага рэгіёну цяперашні асенне-зімовы перыяд? Шмат у чым гэта залежыць ад якасці падрыхтоўкі да яго.

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з гісторыяй полацкіх вуліц, якія носяць імёны слаўных воінаў, якія праявілі асаблівы гераізм і мужнасць, абараняючы нашу Радзіму. Чарговы матэрыял прысвечаны вул. Чапаева ў мікрараёне Громы.

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка з рабочай паездкай наведаў РУП "Талачынскі кансервавы завод" - адно са старэйшых беларускіх вінаробных прадпрыемстваў.

Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў копіі даверчых грамат Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Дзяржавы Палесціна ў Рэспубліцы Беларусь Ахмеда Махамеда аль-Мадбуха. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У пастаяннай экспазіцыі Края­знаўчага музея знахо­дзяцца асабістыя рэчы Карпа Фядотавіча Гатоўскага. Яшчэ ў 1970-я гады навуковым супрацоўнікам была перададзена калекцыя дакументаў, фотаздымкаў і прадметаў ваеннага абмундзіравання ўдзельніка Першай сусветнай, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Сёлета споўнілася 130 год з дня нараджэння нашага земляка.

Тысяча тон залатога зерня. Шмат гэта? Калі вымяраць 5-тоннымі бункерамі камбайнаў, іх трэба намалаціць каля 200. А кузавы аўтамабіляў і прычэпы трактараў, якія ўмяшчаюць у сярэднім 10 тон, неабходна запоўніць зернем 100 разоў…

1 верасня ў Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыццё ліцэя ВДУ імя П.М. Машэрава. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай.

У Беларусі ўбралі рапс з 90,4 працэнта плошчаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Экіпаж камбайнераў УП «Гараны-Агра» ў складзе Сяргея Гарбаценкі і Ігара Данілкіна на камбайне New Holland намалацілі 2 тысячы тон збожжа.

Старонка 336 з 644