Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Полацкага райвыканкама (далей – упраўленне) інфармуе, што 14 кастрычніка 2022 года ў 15.00 у малой зале Полацкага райвыканкама (г. Полацк, вул. Талстога, 6, каб. 212) адбудзецца пасяджэнне камісіі па процідзеянні карупцыі ўпраўлення.

У алімпійскім спарткомплексе «Стайкі» завяршыўся чэмпіянат Беларусі па кікбоксінгу, у якім прынялі ўдзел і палачане. Яны не раз займалі пераможныя прыступкі п'едэстала ў розных вагавых катэгорыях.

З-за рамонту моста на ўчастку Крулеўшчызна — Маладзечна з 11 па 13 кастрычніка змяняецца расклад некаторых цягнікоў, паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

На тэрыторыі Віцебскай вобласці працягваюць рэгістравацца факты крадзяжоў грашовых сродкаў з рахункаў грамадзян. Адзін з іх адбыўся ў Полацку, паведамляе прэс-служба УУС аблвыканкама.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў Беларусі няма неабходнасці аб'яўляць мабілізацыю. Тым не менш у краіне атрымаюць урокі з расiйскага досведу ў гэтым пытанні. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе па пытаннях ваеннай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёлета мы адзначаем 210 гадоў з дня вызвалення Полацка ад напалеонаўскіх войскаў у гады Айчыннай вайны 1812 года. Да гэтай даты ў Полацку запланавана шмат яркіх мерапрыемстваў. Экскурсіі, круглыя сталы, канцэрт класічнай музыкі і многае іншае.

На праспекце Ф. Скарыны ў былых будынках інтэрната і навучальнага корпуса хіміка-тэхналагічнага каледжа актыўна вядуцца будаўнічыя работы ТАА «Форт кей». Тут плануецца адрадзіць гасцінічны комплекс «Гранд гатэль», які размяшчаўся ў гэтым будынку ў XIX стагоддзі.

Іх можна задаць 5 кастрычніка 2022 года з 10.00 да 11.00 па тэлефоне (0212) 24 74 40 старшыні абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ГАЛАНАВУ Віктару Анатольевічу падчас прамой тэлефоннай лініі або даслаць на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. .

Новая шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка пасля рэканструкцыі адкрылася ў віцебскай гімназіі нумар 1. Таксама ў гімназіі адкрыўся новы аўтагарадок з новай дарожнай разметкай. Тут дзеці на прафілактычных уроках з супрацоўнікамі ДАІ будуць засвойваць ПДР і спасцігаць асновы бяспечных паводзін на дарозе.

Першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік 4 кастрычніка прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Дзяржавы Палесціна ў Рэспубліцы Беларусь Ахмеда Махамеда аль-Мадбуха. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Старонка 327 з 644