У Полацку з'явіцца новы рэстаран «Гранд-паб»

04.10.2022

На праспекце Ф. Скарыны ў былых будынках інтэрната і навучальнага корпуса хіміка-тэхналагічнага каледжа актыўна вядуцца будаўнічыя работы ТАА «Форт кей». Тут плануецца адрадзіць гасцінічны комплекс «Гранд гатэль», які размяшчаўся ў гэтым будынку ў XIX стагоддзі.

Завяршаюцца аздобныя працы ў памяшканні будучага рэстарана, які будзе называцца «Гранд-паб». Зала, разлічаная на 50 пасадачных месцаў, максімальна захавае гістарычны выгляд. Адкрыццё запланавана на канец кастрычніка. Таксама рыхтуецца да ўводу асобнае крыло будынка плошчай 400 кв.м., якое будзе здавацца ў арэнду пад офісныя і гандлёвыя памяшканні.

Дадзены аб'ект уключаны ў Комплекс мер па развіцці Полацкага раёна да 2025 года.

Фота Віктара Чарняўскага.

Крыніца: pvestnik.by