Мабыць, кожны з нас хоць раз у жыцці трапляў да спецыялістаў отарыналарынгічнага профілю. Яны займаюцца найважнейшымі функцыямі чалавечага арганізма, якія адказваюць за слых, дыханне і прыём ежы. Калі пазбавіцца хоць бы адной з іх, то наўрад ці атрымаецца паўнавартасна жыць…
У журы рэгіянальных адбораў на конкурсы "Славянскага базару" могуць увайсці лаўрэаты мінулых гадоў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Цэнтры культуры "Віцебск".
Беларусь і Аргенціна зацікаўлены ў супрацоўніцтве па стварэнні сумесных вытворчасцей, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага цэнтра маркетынгу.
Калекцыю Віцебскага абласнога краязнаўчага музея з пачатку года папоўнілі каля 2,9 тыс. экспанатаў, трэць з іх перадалі жыхары рэгіёна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла галоўны хавальнік фондаў музея Вольга Давідоўская.
У Беларусі ўбралі больш за палавіну пасеваў кукурузы на сілас і зялёны корм, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Каля 800 т морквы плануюць сабраць у вытворчым кааператыве "Альгоўскае" Віцебскага раёна. Вялікую дапамогу аказваюць навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа, Віцебскага філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі і Віцебскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа лёгкай прамысловасці.
Кампанія па вакцынацыі супраць грыпу пачнецца 1 кастрычніка. Пры жаданні можна прышчапіцца і ў верасні, звярнуўшыся ў арганізацыю аховы здароўя па месцы жыхарства, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Медалём "За працоўныя заслугі" ўказам кіраўніка дзяржавы ўзнагароджаны дырэктар віцебскай гімназіі нумар 2 Канстанцін Кісялёў. З 2009 года ён з'яўляецца дырэктарам ДУА "Гімназія нумар 2 г.Віцебска".
Бізнес-супольнасць Беларусі і Кубы плануе развіваць супрацоўніцтва ў сферах медыцыны, машынабудавання і лагістыкі. Аб гэтым перад пачаткам Беларуска-кубінскага бізнес-форуму ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце расказаў журналістам намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.