У Полацку адбудзецца баль, прысвечаны 210-годдзю з Дня вызвалення Полацка ад напалеонаўскіх войскаў у гады Айчыннай вайны 1812 года

04.10.2022

Сёлета мы адзначаем 210 гадоў з дня вызвалення Полацка ад напалеонаўскіх войскаў у гады Айчыннай вайны 1812 года. Да гэтай даты ў Полацку запланавана шмат яркіх мерапрыемстваў. Экскурсіі, круглыя сталы, канцэрт класічнай музыкі і многае іншае.

Асаблівую ўвагу заслугоўвае Полацкі баль. У ім прымуць удзел 25 пар. Сярод іх малодшы афіцэрскі склад вайсковых частак, навучэнцы Полацкага каледжа ВДУ ім. П.М. Машэрава і гараджане, якім неабыякава гісторыя роднага краю і танцавальнага мастацтва.

- Балі - гэта заўсёды святочна і рамантычна. Пышныя спадніцы, вееры і пальчаткі, строгія смокінгі і кіцелi. Падрыхтоўка ідзе грунтоўная, вывучаем элементы. Усе танцоры малайцы, стараюцца. Так як баль прысвечаны 1812 году, адпаведна спрабуем узнавіць танцы пачатку XIX стагоддзя, — распавядае Таццяна Касцючэнка, харэограф балю, кіраўнік узорнага харэаграфічнага ансамбля «Іскрынкі».

У праграме велічны паланэз, вальс, галоп, полька... Будуць і гульні, у якія гралі нашы продкі ў пачатку XIX стагоддзя.

Усе ўдзельнікі маючага адбыцца балю з задавальненнем ходзяць на рэпетыцыі і нават глядзяць кінафільмы, прысвечаныя пушкінскай эпосе.

Навучэнцы Полацкага каледжа ВДУ ім. П.М. Машэрава Таццяна Быкава і Вераніка Красноўская запэўніваюць, што харэаграфія даецца ім лёгка: «Так выдатна, адчуць сябе дамамі той эпохі. Кружыцца ў бальных сукенках. Гэта як адправіцца на «машыне часу».

Рэпетыцыі праходзяць кожны дзень па дзве гадзіны, але ўдзельнікі трэніруюцца і дома, каб у прызначаны час, усё прайшло гладка і ім удалося ўзнавіць эпоху.

Полацкі баль адбудзецца 6 кастрычніка ў 18.00 у зале ўрачыстых цырымоній аддзела загс. Так як мерапрыемства закрытае, вы можаце яго паглядзець у прамым эфіры ў Instagram «Полацкі веснік».

Фота надзеі КАЛУЖОНАК.

Крыніца: pvestnik.by