26 верасня адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця пасля капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. У цырымоніі прыняў удзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч і іншыя.
У Беларусі ўбралі бульбу з 11,4 тыс. га, або 43,8 працэнта да плана. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава на пасяджэнні Віцебскага гарвыканкама заслухала даклады па вырашэнні пытанняў, якія жыхары горада ўзнімалі на асабістых прыёмах, якія яна праводзіла ў абласным цэнтры.
У Беларусі проса ўбралі на 89,3 працэнта плошчаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Помнік архітэктуры пачатку XX стагоддзя, які служыў да 1960-х гадоў млынам, а пазней быў аддадзены пад аршанскі этнаграфічны музей "Млын", адзначыў сваё 120-годдзе. На першым паверсе музея ўсё прысвечана хлебу, сялянскаму побыту і працы ў полі.
У Беларусі плануюць удасканаліць тэхналогіі здабычы і перапрацоўкі тугаплаўкіх глін. Аб гэтым ішла размова ў час рабочай паездкі міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Худыка ў Столінскі раён Брэсцкай вобласці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.
У ААТ "Глыбоцкі мясакамбінат", якое з'яўляецца цэнтральным звяном Глыбоцкага аграпрамысловага аб'яднання, выкарыстоўваюць для перапрацоўкі сыравіну ўласнай вытворчасці. Прадпрыемства практычна адышло ад імпартных паставак сыравіны. На мясакамбінаце наладжаны поўны цыкл вытворчасці - ад паступлення жывёлы ў жывой вазе да гатовых вырабаў.
Беларусь і Дагестан маюць намер супрацоўнічаць у сферы імпартазамяшчэння. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч па выніках сустрэчы з кіраўніком Дагестана Сяргеем Мелікавым у Махачкале, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржкаммаёмасці.
З 19 па 23 верасня ў Віцебскім дзяржуніверсітэце імя П.М. Машэрава праходзяць розныя мерапрыемствы Тыдня роднай мовы. У гэтыя дні студэнтаў і выкладчыкаў чакаюць акцыі, марафоны, квест-гульні, экскурсіі, конкурсы, прысвечаныя беларускай мове ў галіне навукі, мастацтва і культуры.