Палачане заваявалі залатыя медалі на чэмпіянаце і першынстве Рэспублікі Беларусь па кікбоксінгу

04.10.2022

У алімпійскім спарткомплексе «Стайкі» завяршыўся чэмпіянат Беларусі па кікбоксінгу, у якім прынялі ўдзел і палачане. Яны не раз займалі пераможныя прыступкі п'едэстала ў розных вагавых катэгорыях.

Хлопцы, якiя займаюцца ФСК «Прыдзвінне» (трэнер па спорце Анатоль Эрнеставіч Селядзеўскі) прынялі ўдзел у спаборніцтвах.

Ва ўпартых баях нашы спартсмены паказалі высокі ўзровень майстэрства, тактыкі.

Чэмпіёнамі Рэспублікі Беларусь сталі: Ілля Карандзей, Яўген Прахаронак.

Спартсмены УСУ «Полацкая СДЮШАР» паказалі годны вынік:

Дегальцоў Марат - 1 месца;
Снапок Антон - 2 месца;
Бовін Даніла - 2 месца;
Карабань Аляксандр - 2 месца;
Рабухін Павел - 2 месца;
Мядзель Ульяна - 2 месца;
Саладухіна Ілона - 2 месца;
Баграцоў Даніла - 3 месца;
Пiкалаў Ягор - 3 месца;
Пеліпенка Захар - 3 месца;
Іваноў Аляксандр - 3 месца;
Бархатаў Максім - 3 месца;
Фалькоўскі Кірыл - 3 месца.

Таксама, па выніках выступленняў на дадзеных спаборніцтвах Бовін Данііл, правёўшы 3 цяжкіх боя, выканаў нарматыў кандыдата майстры спорту Рэспублікі Беларусь .

Фіналісты прадставяць нашу краіну на расійскім фестывалі ў Кемерава 24 кастрычніка, у рамках якога адбудзецца і Міжнародны турнір па кікбоксінгу.

Крыніца: pvestnik.by