На адміністрацыйным будынку ААТ «Новыя Гараны» з'явілася памятная дошка ў гонар Вісарыёна Аляксандравіча Нама

05.11.2022

У аграгарадку Новыя Гараны на адміністрацыйным будынку ААТ «Новыя Гараны» з'явілася памятная дошка ў гонар Вісарыёна Аляксандравіча Нама (1958-2020гг), былога дырэктара сельгаспрадпрыемства, якім ён кіраваў 24 гады.

На ўрачыстым мітынгу выступілі работнікі сельгаспрадпрыемства і ветэраны, якія добрым словам успомнілі чалавека, які аддаў жыццё сельскай гаспадарцы і роднаму калектыву.

Сімвалічна, што памятная дошка адкрыта напярэдадні дня нараджэння В. А Нама, які нарадзіўся 7 лістапада 1958 года.

Фота Аліны БАЛЬШАКОВА.

Крыніца: pvestnik.by